Трапіў я на міжнародны практычны семінар па ўдасканаленні тэрытарыяльнага планавання нашых гарадоў, які праходзіць у Гомелі. На мерапрыемства прыехаў цэлы шэраг кіраўнікоў аддзелаў архітэктуры горада і вобласці, супрацоўнікаў праектных інстытутаў ды кіраўніцтва Белнііпградабудаўніцтва. Замежнікі прадстаўлены шведамі, паколькі мерапрыемства ладзіцца ў межах праекта па паляпшэнні гарадскога развіцця ў Беларусі. Вось мае нататкі за ўчорашні дзень.
— Мяняць адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне рэспублікі дакладна будуць. Інфа ад Белнііпградабудаўніцтва. Які з варыянтаў абяруць яшчэ дакладна невядома, але тое, што і колькасць вобласцяў і колькасць раёнаў зменіцца — факт.
— Божа, наколькі Кухацькаволец (намеснік губера, кіраўніца арх. і горадабудаўніцтва) толкам размаўляць не ўмее! Выступае нібы школьніца, якая па вярхах прачытала рэферат і ні кроплі не цяміць у тым, пра што там размова.
((
— А так тут шмат размоў пра праект "Вёска будучыні" і стварэнне агламерацый. Яшчэ Астравецкая АЭС тут пазітыўны прыклад, бо будаўніцтва цягне за сабой усю ваколіцу да светлага заўтра (працоўныя месцы, сродкі з бюджэту і т.п.).
— Праект па вуліцы Палескай у Гомлі прайшоў экспертызу, працы пачнуць ужо хутка. Малапавярховую забудову заменяць на высоткі. Панэльна-банальныя...
— Задаў пытанне чаму новыя высоткі такія банальныя і непрыгожыя і чаму на той жа Барыкіна новыя дрэвы пры рэканструкцыі не высаджваюць.
Адказалі, што над праектамі працуюць прафесіяналы, таму ўсё якасна і вельмі прыгожа. Высока ацэньваецца замежнікамі... А дрэвы - ну не паспелі...
— А, ну галоўны архітэктар у першы дзень наогул не прыйшоў. І намеснік не з'явіўся, усім пофіг. Ё людзі з раённых аддзелаў ды абласнікі.
Некаторыя рэгіяналы пасля штампа аб камандзіроўцы хочуць хутчэй зваліць. Наогул заявілася ля паўсотні чалавек, а прыйшло чалавек 20. Гэта ўсё, што трэ ведаць пра жаданне нашых паляпшаць свае веды ды кампетэнцыі ў пытаннях развіцця гарадоў.
— У шведаў вельмі цікавыя прэзентацыі па развіцці ды стварэнні публічных прастораў, працэдурах грамадскіх абмеркаванняў і стварэнні архітэктурных праектаў. Рэальны і жывы досвед узаемадзеяння з гараджанамі дзеля камфортнага заўтра.
— Судзячы па пытаннях, у нашых надзвычай нізкія ўяўленні аб мясцовым самаўпраўленні ды гарадскім мэнэджменце.
— Ох і гарачыя спрэчкі пайшлі! Кухацькаволец распавяла, як цудоўна ў нас праводзяцца грамадскія абмеркаванні і панеслася! Прычым перамогай уладаў сталі нават пратэсты супраць забудовы сквера ля "Турыста". Ну як жа — прыслухаліся ж адразу! Правялі абмеркаванні!
Грамадскія актывісты кажуць, што ўсё для каўкі робіцца і што давер нізкі да ўлады, там няма для цябе і тваіх заўваг месца на абмеркаваннях...
— А архітэктары ў адказ кажуць, што людзі глупыя і ў тэхнічных нормах нічога не цямяць, 5 год ва ўніверах не вучыліся гэтаму, замінаюць са сваімі нягеглымі патрабаваннямі кшталту "хачу роварную сцяжынку", "хачу паболей дрэваў". І так генплан распрацоўвалі лепшыя людзі гораду а гэтым тут нешта не пдб!
— У Швецыі соль узімку толькі на шашы выкарыстоўваюць. У горадзе пасыпаюць пясок. Нашы ў шоку і не могуць паверыць.
— Гатэль "Турыст", канеш, нагадвае нейкі гатэль у Паўночнай Карэі: усё такое казённае, казарменнае, халодна-бетоннае. Адзінока тут, усё шэрае і без цеплыні. Нават абеды і вячэры падаюць ціпа пантова, але гэта ўсё кайф для 1980-х быў бы.
— У Швецыі генплан гнуткі. Гэта хутчэй перспектыва, асновы таго, куды рухацца.
— Ха, сёння калі ў "Турысце" папрасілі пароль на вайфай, то чувак з рэсэпшн спачатку патэліў нейкаму мясцоваму "тэхнічнаму супрацоўніку" каб высветліць, ці даваць нам доступ. У выніку паролі даў, але занатаваў якія менавіта квіткі нам былі перададзеныя...
— Дэталёвы план забудовы наадварот ужо закон, але затое і прымаюць іх доўга ды з улікам усіх заўваг ды прапаноў.
— Ха, калі ў "Турысце" папрасілі пароль на вайфай, то чувак з рэсэпшн спачатку патэліў нейкаму мясцоваму "тэхнічнаму супрацоўніку" каб высветліць, ці даваць нам доступ. У выніку паролі даў, але занатаваў якія менавіта квіткі нам былі перададзеныя...