"Хацелася б даведацца ў адміністрацыі парка, што было зроблена, каб дрэва было ў здаровым стане, якія агратэхнічныя мерапрыемствы ў дачыненні да яго праводзіліся, ці ажыццяўляўся маніторынг дрэва ў апошнія 10 год. І хочацца не на словах, а пабачыць дакументы. Грамадзяне маюць права спытаць такое з кіраўніцтва тэрыторыі парка", — падкрэслівае ён.
"Вядома, дзеля гэтага могуць быць аб'ектыўныя прычыны. Хочацца ўпэўніцца, што не была дапушчана прафесійная халатнасць, калі своечасова не выдалілі падсохлае галлё, якое прывяло да гніення сэрцавіны ці хваробы, што паўплывалі на стан дрэва. Хочацца разабрацца, ці існуе на сённяшні дзень у парка архітэктурна-ландшафтны праект, у адпаведнасці з якім выконваюцца ўсе працы па маніторынгу аб'ектаў расліннага свету, агратэхнічныя мерапрыемствы, кампенсацыйныя пасадкі, змена кампазіцыі тэрыторыі", — зазначае ён.
Да ўсяго важна прасачыць, ці кампенсуюць выдаленае дрэва іншым. Нягледзячы на сцвярджэнне Зеленбуда Партызанскага раёна, што на месцы івы ці побач пасадзяць насаджэнне іншай пароды, Ігар мяркуе пра верагоднасць з'яўлення тут чарговага кафэ ці шапікаў з сувеніркай, што будуць прыносіць парку грошы з арэнды.
"Магчыма для супакаення гараджан замест спілаванай івы пасадзяць іншую. Але важна, каб гэта было дарослае падрыхтаванае да перасадкі дрэва, якое можна знайсці ў рэспубліканскіх пітомніках ці лясніцтвах. Аднак мы мае ўжо сумны досвед, калі некалькі год таму, на ўваходзе ў парк Горкага выдалілі трохствольную бярозу. На яе месцы пасадзілі дубчыкі, што наўрадці выжывуць", — падкрэслівае каардынатар капаніі "Гарадскі Ляснічы".
Падобны лёс, верагодна, чакае яшчэ два дарослых дрэвы, якія растуць у межах уваходнай плошчы ў парк, — срабрысты клён і чырвоны дуб, што ўжо сёння знаходзяцца ў нікчэмным стане.
http://greenbelarus.info/articles/05-09-2018/dreva-maglo-byc-u-nenalezhnym-stane-ale-varta-razabracca-shto-pryvyalo-da-getaga