Моцная прамова пратэстоўцаў у Менску (увага, у відэа ёсць нецэнзурная лексіка!)
«— У гэтым натоўпе стаіць ваш брат або іншы ваш сваяк, вы гэтага не ведаеце, бо я ўпэўнены, што вас трымаюць у ізаляцыі. У вас няма тэлефонаў, смс, я ведаю, бо сам служыў. Мы не прымяняем сілы, проста стаім, паглядзіце! Дайце нам паказаць волю нашага народу! Беларусаў, такіх самых, як вы! Заўтра у цябе народзіцца дачка, і як ты будзеш глядзець ёй у вочы, калі вы сёння б'еце жанчынаў і дзяцей забіраеце ў аўтазакі!
Дзядулі дома сядзяць, плачуць над сваімі медалямі, таму што яны не за гэта ваявалі! У Нямеччыне людзі жывуць, зарабляюць, пры гэтым у іх няма Майданаў, яны адно ў аднога не страляюць! Дзеля гэтага ваявалі нашыя продкі?
— Усё яны разумеюць, яны нармальныя хлопцы!
— Я ведаю! Трэба, каб яны проста паклалі свае шчыты, усе разам! І тады пакладзе ўся краіна шчыты, і мы будзем жыць як людзі. Яны хочуць жыць як людзі! Проста іх трымаюць у няведанні! Ім пагражаюць турмой».