Сябры! Учора я і БХД паведамілі пра пачатак кампаніі па падтрымцы законапраекта аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга нашай краіны — бел-чырвона-белага сцяга. Гэты законапраект будзе ўносіцца мною на сесіі на разгляд дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
‼️ За суткі петыцыю падпісала больш за 1.100 чалавек! Я дзякую кожнаму адказнаму грамадзяніну нашай Беларусі! Але спыняцца рана!
☝️ Чаму важная гэтая кампанія? Чаму важны голас кожнага беларуса? Па-першае, ніхто не зможа выкрасці ваш голас, як гэта часта здараецца на выбарах. Па-другое, мы самі, усе беларусы, павінны паказаць дзеючай уладзе як нас шмат, і што з нашым меркаваннем яна абавязаная лічыцца.
Таму я яшчэ раз вас усіх заклікаю падпісваць петыцыю ў падтрымку законапраекта, распаўсюджваць інфармацыю пра яе, робячы перапосты ў сябе на старонках у сацсетках, розных групах, каналах мэсэнджэроў. Сёння зрабіць гэта анлайн вельмі проста! Калі хтосці не мае магчымасці пакінуць подпіс праз інтэрнэт, паведаміце мне, мой памочнік звяжацца з вамі і дашле бланкі для збору подпісаў.
Я яшчэ раз звяртаюся да ўсіх палітычных партый Беларусі, да грамадзкіх арганізацый — далучайце сваіх актывістаў да збору подпісаў, распаўсюджвайце інфармацыю анлайн і афлайн. Таксама прашу падтрымкі ў гэтым пытанні ўсе сродкі масавай інфармацыі. Спасылка на збор подпісаў ➡️➡️➡️
https://goo.gl/forms/xHKsfxsYvfMnPScJ2Бел-чырвона-белы сцяг, якое б стаўленне ў каго да яго не было, з'яўляецца першым дзяржаўным сцягам нашай краіны, нашай суверэннай і незалежнай рэспублікі. Гэта факт, які адбыўся, таму няма ніякага сэнсу ў чарговы раз капацца і бессэнсоўна палітызаваць гісторыю неіснуючай ужо БССР. Бел-чырвона-белы сцяг - першы дзяржаўны сімвал незалежнай і суверэннай, маладой Рэспублікі Беларусь. І яго абавязаны ўсе памятаць, паважаць, шанаваць, бесперашкодна выкарыстоўваць, што і стала падставай для маёй заканадаўчай ініцыятывы.