Карацей, прайшоў мне адказ з Беларускай чыгункі (калі памятаеце, я скардзіўся, што яны беларускія літары пры набыцці квіткоў абзываюць няправільнымі сімваламі).
Калі тэзісна, то рабяты пішуць:
1) Вы пагадзіліся з правіламі сайту, а там напісана запоўніць інфу на рускай мове
2) Сістэма "Экспрэс" працуе па ўсёй СНД, а таму бел.мову не падтрымлівае.
Канечне, з такой пазіцыяй я не згодны - трэба змагацца за светлую будучыню 🙂
Але спачатку дапамажыце высветліць пару момантаў:
1) Наконт іх правілаў - там пра беларускую мову наогул ні слова няма. От што напісана "Данные пассажира должны соответствовать данным, указанным в документе, удостоверяющем его личность. Если данные в документе указаны на двух языках (русском и латинском), информация в заказе заполняется на русском языке". У мяне ж у пашпарце ё надпіс на белмове, і які ў яго прыярытэт - з правілаў ніяк не вынікае. А запісаць прыярытэт русмовы яны не запішуць, бо гэта задакументаваная дыскрымінацыя будзе, правільна, Виталий Коледа (Vital Kalyada)?
2) Трэба нарыць інфу пра гэтую сістэму "Экспрэс" - у якіх краінах СНД яна шчэ працуе? Там таксама ўсё на рускай мове? Можа ў каго ёсць знаёмыя у тэме?
Як знайду інфу на гэтыя два пытаннечкі, то адразу зафігачу прыгожанькую петыцыю, як і завяшчаў Anton Motolko.
Бо, як прынята на Беларусі казаць, не народ для "Экспрэса", а "Экспрэс" для народа (с). 🚂
https://www.facebook.com/pavel.berasneu/posts/10211341262358598