🐼
250 супрацоўнікаў PandaDoc ня могуць атрымаць заробак у сувязі з заблякаванымі рахункамі
Гэта зьвязана з арыштам чатырох супрацоўнікаў, якіх абвінавачваюць у «крадзяжы» 107 тысяч рублёў.
Такім чынам,
заяўляюць у PandaDoc, створаны юрыдычны прэцэдэнт, які дазваляе прыйсьці ў любы офіс і арыштаваць супрацоўнікаў. Бо аналягічныя абвінавачваньні можна выставіць фактычна ўсім ІТ-кампаніям.
Крымінальны перасьлед кампанія зьвязвае з прыватнай ініцыятывай сузаснавальнікаў Мікіты Мікада і Сяргея Барысюка ў зборы грошай для сілавікоў, якія вырашылі зьмяніць прафэсію
(на фота — сваякі і сябры затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc)