👷Шахтар Юры Корзун даў інтэрвію Свабодзе. Вось асноўныя тэзы:
➖ Цяпер ён на волі, пасьля абсьледаваньня ў шпіталі яго адпусьцілі дахаты. Ён зьбіраецца сустрэцца з калегамі, якія ў стачцы.
➖ Юрыю анулявалі пропуск і ён цяпер ня можа трапіць на працу. Гаворкі пра звальненьне пакуль няма, але шахтар не выключае, што будзе звольнены пасьля далучэньня да стачкаму.
➖ Пра акцыю ён нікому загадзя не казаў, нават жонцы. Баяўся, каб пра гэта не даведалася кіраўніцтва і яго не ўпусьцілі б у шахту.
➖ Кайданкі, якімі ён сябе прыкаваў, ён набыў у інтэрнэт-краме.
➖ Пасьля таго, як яго вывезьлі з шахты, адразу павезьлі ў МНС, каб зьняць кайданкі і трохмэтровы мэталічны ланцуг, якім Юры быў прыкуты
(працяг будзе)