Латушка: Размовы пра канстытуцыйную рэформу — проста спроба выйграць час.
Найперш патрэбныя аднаўленне законнасці і свабодныя выбары
«Выбары трэба праводзіць ужо заўтра пры разуменні таго, што будуць вызваленыя ўсе палітвязні, спынены пераслед іншадумцаў, створаная здаровая атмасфера ў краіне і адноўленая законнасць. Гэта павінны быць сумленныя, адкрытыя выбары. Іх можна праводзіць адначасова з канстытуцыйнай рэформай, але не пасля», — сказаў Павал Латушка
«Інтэрфаксу».
Адкладаючы правядзенне выбараў, беларускія ўлады спрабуюць выйграць час, мяркуе Латушка.