Міністэрства інфармацыі адказала на зварот 692 журналістаў: ня маем паўнамоцтваў даваць прававую ацэнку дзеяньням МУС
Яшчэ ў жніўні журналісты перадалі ў Мінінфарм зварот, у якім заклікалі кіраўніцтва прыняць тэрміновыя меры, каб праваахоўныя органы спынілі напады і затрыманьні прадстаўнікоў СМІ.
У
адказе, які атрымалі заяўнікі, гаворыцца, што «ведамства падтрымлівае пазыцыю аб недапушчальнасьці ўжываньня гвалту ў дачыненьні да журналістаў, якія выконваюць свае прафэсійныя абавязкі».
Сьцьвярджаецца, што дасягнутая дамоўленасьць з Міністэрствам унутраных спраў дзеля апэратыўнага вырашэньня пытаньняў, якія ўзьнікаюць пры асьвятленьні журналістамі масавых мерапрыемстваў.
Аднак, па словах Луцкага, міністэрства «ня мае паўнамоцтваў даваць прававую ацэнку дзеяньням прадстаўнікоў праваахоўных органаў».
На фота: журналісты, якія сёньня выйшлі на волю пасьля трох дзён арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве»