Мінск. Як стала вядома
@euroradio, амаль усіх студэнтаў, затрыманых сёння ў раёне плошчы Перамогі, выпусцілі. Яны знаходзіліся ў Савецкім РУУС Мінска.
Відавочцы распавялі, што іх прывезлі туды блізу 12-й гадзіны і пачалі "афармляць":
"Тварам да сцяны", "рукі на сцяну", "дасталі ўсё з кішэняў". Цяпер у аддзяленні застаўся хіба што адзін з затрыманых.