Карусельшчыкаў, што ездзяць па Мінску з чырвона-зялёнымі сцягамі і песняй "Саня останется с намі", сёння з ганьбаю выправадзілі з мікрараёна Каскад.
Гэты раён каля метро Маладзёжная быў арэнай атак на дэманстрантаў 9—11 жніўня.
Агіткалону тут чакала фіяска. Людзі сталі крычаць на іх з балконаў і тратуараў, а адзін жыхар заблакаваў ім рух сваім аўтамабілем. Яны былі вымушаныя выключыць песню пра Саню. Тым часам збегліся падлеткі.
Тады галаўны аўтамабіль кінуўся на аб'езд па тратуары. А калі вырваўся з варожага атачэння, павярнуў у парушэнне знаку "Толькі направа".
Усё гэта папала на відэа, якое стала хітом мясцовых чатаў. Нам яго даслаў чытач
@Nashaniva