На праспекце Пераможцаў, непадалёк ад стэлы, прайшоў невялікі мітынг. Там выступілі Калеснікава, Кавалькова, Латушка і Дылеўскі. Яны агучылі патрабаванні Каардынацыйнай рады: адстаўка міністра ўнутраных спраў, абвяшчэнне ноых выбараў, а таксама ініцыяваць адкліканне дэпутатаў усіх узроўняў, калі яны не асудзяць гвалт і фальсіфікацыі.