Адзін зь лідараў страйкаму «Беларуськалія» Дзьмітры Кудзелевіч расказаў, што зь ім здарылася падчас зьнікненьня
Дзьмітры Кудзелевіч зьнік у першай палове дня 20 жніўня. Позна ўвечары Кудзелевіч пазваніў жонцы і паведаміў, што знаходзіцца ў бясьпецы, аднак дадому так і не вярнуўся. Некаторыя падрабязнасьці здарэньня ён патлумачыў у кароткім відэароліку, апублікаваным раніцай 21 жніўня.
«З 10 да 11 гадзінаў мне на тэлефон паступіў званок з просьбай прыехаць на сустрэчу для тлумачэньня пазыцыі нашай Каардынацыйнай рады,— гаворыць Дзьмітры Кудзелевіч. — Аднак мяне сустрэлі людзі далёка не дружалюбныя і далёка не аднадумцы. Выцягнуўшы з машыны, яны пагрузілі мяне і завезьлі на вядомую вуліцу Паркавую (адрас міжраённага ўпраўленьня КДБ — РС)».
У роліку Дзьмітры Кудзелевіч таксама паведамляе, што спэцслужбы вельмі пільна сочаць за ўсімі крокамі страйкамаў на «Беларуськаліі».
Па яго словах, у бліжэйшы час ён плянуе вярнуцца да працы ў страйкаме. Яго цяперашняе месцазнаходжаньне невядомае.
https://t.me/stachkom/90