Сёння МЗС апублікавала
стэнаграму інтэрв’ю Макея каналу "Беларусь 1". Не абышлося без маніпуляцый, разлічаных на неабазнаную аўдыторыю.
Яскравы прыклад:
Если бы у нас не было споров по нефти, газу, то убежден, что торгово-экономическое, политическое взаимодействие было бы еще более мощным. Но и отказываться от других направлений Беларусь не собирается, потому что – можно привести основной аргумент – более 50 процентов нашего экспорта, если быть точным 50 с половиной – 51 процент, мы поставляем в страны Европейского союза, дальнего зарубежья и другие государства. Поэтому принцип многовекторности остается. более 50 процентов нашего экспорта, если быть точным 50 с половиной – 51 процент, мы поставляем в страны Европейского союза, дальнего зарубежья и другие государства. Поэтому принцип многовекторности остается.
Аснова беларускага экспарту ў ЕС і Украіну — гэта нафтапрадукты, вырабленыя з
расійскай нафты. Не будзе імпарту расійскай нафты па льготнай цане без пошліны — не будзе мільярдаў долараў экспарту ў ЕС і Украіну. Падатковы манеўр РФ па сутнасці забівае ўсю прывабнасць беларускіх нафтапрадуктаў за межамі РБ.
Таксама варта адзначыць, што экспарт у Еўропу на паперы і рэальны — гэта 2 вялікія розніцы.
Нафтапрадукты на паперы ідуць праз Лондан і Ратэрдам, але рэальныя пакупнікі застаюцца ў ценю. Люстэркавая статыстыка Вялікабрытаніі і Нідэрландаў гаворыць, што яны ў нас амаль не набываюць вуглевадароды.
Расіяне цудоўна ведаюць усю гэтую спецыфіку. Гутаркамі пра фэйкавую дыверсіфікацыю ім галаву не запудрыць. Пуцін па-ранейшаму трымае Лукашэнку на нафтавым павадку.