⛔️ Аўтамабільны рух перакрыты ад скрыжаваньня праспэкту Незалежнасьці з вуліцай Натуралістаў (паміж будынкамі БАТУ і дзіцячай чыгункай
Людзі вышлі на праспэкт. Тут каля 5 тысяч удзельнікаў. У калёне ёсьць чорны сьцяг анархістаў. Наперадзе іх чакае ланцуг з амапацаў, які перагарадзіў праспэкт. Калёна Маршу набліжаецца да АМАП, людзі крычаць «Пошел вон, ты и твой ОМОН». Праз мэгафон людзей папярэджваюць, што акцыя несанкцыянаваная. Гучаць стрэлы ў паветра. Людзі ў выніку сышлі з праспэкту