Капітан міліцыі з Наваполацку, супрацоўнік Дэпартамэнту аховы
Ягор Емяльянаў 11 жніўня апублікаваў у Instagram заяву аб звальненьні на фоне масавых пратэстаў. Як піша
Tut.by, Дэпартамэнт аховы сьцьвярджае, што яго звольнілі «за прагул», а жонка кажа, што яго
затрымалі: пасьля таго, як ён падаў рапарт на звальненьне, папрасілі прыехаць перааформіць дакумэнты. Факт затрыманьня пацьвердзілі, у чым вінавацяць — не сказалі.
Участковы інспэктар з Гомля
Іван Колас, які публікаваў відэазварот да калегаў з заклікам не чыніць гвалт супраць бяззбройны і не настаўляць зброю на пратэстоўцаў,
зьнік, піша
Tut.by. Да яго ў ноч на чацьвер прыяжджалі дзьве машыны «забраць пасьведчаньне і жэтон», ён скінуў іх з вакна.