Хроніка палітычнага пераследу 31 ліпеня:
▪️У
Мінску затрыманы актывісты "Еўрапейскай Беларусі"
Максім Вінярскі і Яўген Афнагель. Абодва дастаўлены ў Цэнтр ізаляцыі праванарушальнікаў для адбыцця 15-суткавых арыштаў.
▪️У Маладзечна і Лідзе затрыманы журналісты "Белсату", якія вялі стрымы з пікетаў Святланы Ціханоўскай. Гэта
Зміцер Міцкевіч, Дзяніс Дзюба, Алесь Сіліч, Марыя Арцыбашава, Галіна Абакунчык, Уладзімір Лунёў
▪️У
Оршы і Наваполацку пачалі забіраць людзей адбываць раней прызначаныя арышты.
▪️У
Брэсце актывіст
Андрэй Шарэнда атрымаў 15 сутак арышту за заклікі ў інтэрнэце да акцыі 14 ліпеня.
▪️У
Слуцку былі затрыманыя валанцёры "Краіны для жыцця"
Шыловіч Арцём, Анісейка Сяргей і Якубовіч Уладзімір за раздачу памятак "Сумленных людзей".
▪️У
Ганцавічах затрымалі актывіста
Юрыя Навіцкага, які збіраў подпісы за Віктара Бабарыку.
Больш тут:👉
https://spring96.org/be/news/98608