«Мяне сытуацыя вакол Курапатаў і крыжоў вельмі непакоіць. Але давайце дачакаемся афіцыйнага камэнтару Мінкульту, райвыканкаму, прадстаўнікоў уладаў.
Спадзяюся, што гэта адбываецца не дзеля таго, каб пашырыць тэрыторыю рэстарацыі, можа, улады жадаюць усталяваць больш прыгожыя крыжы, маюць пэўныя пляны на рэканструкцыі гэтага мэмарыялу.
Я зьдзіўлены, што ніхто не камэнтуе, што там адбываецца і на падставе якіх дакумэнтаў. Гэта помнік культуры, і ўлады павінны адказваць, я чакаю тлумачэньняў афіцыйных асобаў. І ўсё ж я не пакідаю надзею, што гаворка ідзе пра ўдасканаленьне гістарычнага помніку, а не пра яго разбурэньне», — заявіў Свабодзе айцец Сяргей Лепін.
https://www.svaboda.org/a/29860549.html