Тут многія жартуюць над незвычайным выглядам помніка Калініну і гадаюць, што ж з ім адбываецца) Вырашыў даведацца, у колькі нам гэта абыходзіцца, і залез у тэндары.
Адбываецца наступнае: «Ремонт и реставрация историко-культурной ценности «Памятник М.И.Калинину», расположенной по адресу: г. Минск, пл. Калинина, 2» в интересах Государственного предприятия «Ремавтодор Первомайского района г. Минска». Кошт — 134 066 BYN. Аб’яўляліся два тэндары, абодва не адбыліся, але рэканструкцыя пачалася. Думаю, кошт істотна не змяніўся.
Па сённяшнім курсе — гэта 62,5 тысячы долараў!!! Для параўнання, усе выдаткі на помнік Тадэвушу Касцюшку ад стварэння да ўсталявання — каля 13 тысяч долараў. Ну што ж, падправіць помнік Калініну як з нуля зрабіць 5 помнікаў Касцюшку. (фота Alexander Khanin)
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=2260737930652651&set=a.100188376707628&type=3