Сябры! Паступова камяні, раскіданыя ля сцен замка ў Крэве, вяртаюцца на сваё гістарычнае месца. Гэта сапраўды ўсцешвае! Напрыканцы мінулага снежня і я вырашыў зрушыць адзін валун, які ляжыць на крэўскіх пагорках з 2004 года. Гэта сайт мястэчка. Разам з фантастычнай камандай асілкаў, з якімі абавязкова крыху пазней пазнаёмлю, за адносна невялікія грошы (ужо ўкладзена блізу 900$), мы зрабілі круты турыстычны вэб-праект, які ў красавіку-маі меўся пабачыць свет. Але праз тэхнічныя складанасці пры праграмаванні старт затрымаўся. За лета спецыялісты лепш прыгледзеліся да гэтага каменя, і яго вага ўзрасла яшчэ на сама меней 1000-1200$.
Гэта нашмат складаней, чым націснуць лайк пад фатаграфіяй ветракоў, але і надзвычай важна.
Беларуская вэб-студыя гатовая працягнуць працу над праектам з сярэдзіны верасня. Калі сёння кожны з вас ахвяруе кубачкам кавы, ужо ў кастрычніку-лістападзе ў віртуальнага Крэва будзе новы твар. Калі без кавы вам не пражыць, проста падпісвайцеся на наш Інстаграм (
instagram.com/krevatravel), там рэальнае мястэчка на чароўных фатаграфіях)
Нумар карткі Priorbank 4916 9896 4905 1322, тэрмін дзеяння 07/22
Для ахвяраванняў з-за мяжы рахункі наступныя:
USD - BY40AKBB30140000065455120259 BIC: AKBBBY21510
EUR - BY41AKBB30140000020595120416 BIC: AKBBBY21510
RUB - BY29AKBB30140000013425120416 BIC: AKBBBY21510
Усім дзякуй!)
https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1916340605097777&set=a.157433017655220&type=3