Самае страшнае слова за апошні час - гэта "благоустройство".
Вось прыходзіць чалавек у інстанцыю і робка пытае: а можна нам тут тое-сёе палепшыць і ўпрыгожыць?
А яму так са змяіным прысвістам, у самае вуха:
-Неееет, нельззя. Но можно благоуссстроіть. І мы благоуссстроім!
-А як гэта?
-Відел у насс есссть пенопласссстік? Вот ім мы благоуссстроім ампірчік ваш на просссспекте. Утеплім.
-Так гэта ж уродства нейкае?
- Благоуссстройство! Газосссілікатік відел у нас лежіт? Благоуссстроім косссовссскій замок. А хочешь і Лідсссскій. Мірссскій опять же і Несссвіжскій!
-Не трэба, і так нармальна! нам бы дрэвы...
-Деревьев нету. Но есссть столбы. Мы вам іх везззде понассставім. Будете между німі вальсссіровать.
А еще сссстеклопакет. Его мы опять же - в Мірссскій і в Коссовскій зассунем...повсссюду будет благоуссстроеность. Лошшіцкій парк...
- Не трэба лошыцкі парк, хай будзе як ёсць!
-Неее. У нассс кірпічік появилссся. Помнішь тропінку к реке? Ссс горочкі?
- Ну, памятаю
-Ебанем со сссступенечкамі із пліточкі дорогу метра четыре по шшшшіріне. І сссс бесседочкой із кірпіча. Ссс колоннамі в самом нізззу!
- Божа....
- Мы ссслышшалі вы там на куропатах крессстікі деревяные сставіте?
- Ставяць хлопцы, да.
-Ззззря. Дерево сссстрашно гніет. У насс есть бетончік і БРССССМчік. Оні сссозданы друг для друга. Они на оссстровецкой ссстанции натренировалиссссь. Так что на куропатах мы вам благоуссстроім монументік. На ссстолетія. Крассівый, удобный, геометрічесссскій.
- Да не трэба мануменцікаў! Вы робіце наш горад падобным да...падобным да...не ведаю, падобным да...
- Сссельпо! Похожім на сссельпо, гражжжданін.
Сссельпо благоуссстроенное. Із ссілікатного кірпічіка...Сссвежепокрашшшеное..Ссссамое-сссамое!
- Але у нас жа ёсць архітэктурныя традыцыі!
-Какіе у вассс могут быть традіціі? Вы ссстроілі замкі, гражданін?
А мы ссстроілі ссельпо.