Для тех, кто хочет и может голосовать 9 августа в Гааге: “Сябры! Мы заахвочваем вас прыйсці галасаваць менавіта 9 жніўня. Але калі з нейкіх прычынаў вы ўдзельнічаеце ў датэрміновым галасаванні, калі ласка, не прапусціце нашую самаадданую каманду экзітпола! Пазнаць валанцёраў і валанцёрак можна па яркай камізэльцы з надпісам exitpoll. Не саромейцеся распавесці пра свой выбар, якім бы ён ня быў;)
Для галасавання не забудзьцеся ўзяць пашпарт, маску, пальчаткі і сваю асадку. Шукайце валанцёраў экзітпола каля выхаду з Амбасады. Праз дарогу ад амбасады ёсць стол экзітпола - вы можаце перайсці туды, але ТОЛЬКІ ПА ПЕШАХОДНЫМ ПЕРАХОДЗЕ!
ГОЛАС - каб прагаласаваць на платформе Голас без фоткі бюлетэня, вазьміце ў валанцёра экзітпола паперку з унікальным кодам. Чат-бот Голаса запытае ў вас код і вы зможаце ўвесці ў сістэму свой выбар!”