Дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў
не знайшоў ні аднаго фота або відэа, дзе б людзі з БЧБ-сцягамі ці гербам "Пагоня" забівалі, канваіравалі або катавалі кагосьці.З запытам даць такія фотадоказы ў архіў звярнуўся ваенны эксперт Ягор Лебядок. Мінчанін аплаціў паслугу і атрымаў такі адказ:
"У фондах архіва па тэме, якая Вас цікавіць, фота і кінадакументаў не выяўлена"."Уласна, такіх фота і кінадакументаў я і не сустракаў раней, нягледзячы на мусіраванне лукашэнкаўскай прапагандай дадзенай тэмы ўжо два дзесяцігоддзі",
— кажа эксперт.