Афіцыйнае расійскае інфармагенцтва публікуе зварот Святланы Ціханоўскай, асвятляе пратэсты ў нашай краіне як унутраную справу Беларусі.
РІА Новості апублікавала новы відэазварот Святланы Ціханоўскай у калонцы галоўных навін, поўнасцю.
Акрамя таго, агенцтва аб'ектыўна інфармуе пра падзеі 9—14 жніўня ў Беларусі — пратэсты на прадпрыемствах і масавыя вулічныя акцыі ў гарадах. Сёння ўначы агенцтва таксама дало вычарпальны рэпартаж пра выхад затрыманых з Акрэсціна і дало слова ахвярам катаванняў там.
Беларускія навіны займаюць высокую долю матэрыялаў на сайце.
У адрозненне ад асвятлення падзей на Майдане ў 2014-м, РІА Новості падае падзеі ў Беларусі як унутраную справу Беларусі, аналагічна таму, як гэта было з пратэстамі і зменай улады ў Арменіі ў 2018.