Качанава пакінула будынак Белтэлерадыёкампаніі праз задні выхад, праз гаражы, бо каля галоўнага ўваходу пры вестцы пра яе прыезд на БТ сабраўся каларытны мітынг пратэсту, паведамілі
@nashaniva супрацоўнікі Белтэлерадыё.
Удзельнікі ж мітынгу павесілі на дзверы БТ нацыянальныя сцягі.
Супрацоўнікаў БТ, якія выходзілі з Макаёнка, 9 праз галоўны ўваход з белымі стужкамі і знакам "Перамога", дэманстранты віталі авацыямі.
Акцыя праходзіла ў карнавальным духу, які цяпер пануе на вуліцах Мінска, але яе ўдзельнікі скандавалі слова дня, якое загучала ўпершыню на пахаванні Аляксандра Тарайкоўскага: "Трыбунал!"